четвер, 5 вересня 2024 р.

Нашы кліенты рызыкавалі самым каштоўным, каб Украіна была вольнай

«Нашы кліенты рызыкавалі самым каштоўным, каб Украіна была вольнай». Як беларуска стварыла рэабілітацыйны цэнтр для ваяроў пад Кіевам

У Кіеўскай вобласці працуе ўстанова, што дапамагае каліноўцам і іншым замежным абаронцам Украіны вяртацца да жыцця. Гаворка пра рэабілітацыйны цэнтр «Ланка», які летась адкрыла беларуская праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская. Вось яго гісторыя.

Цэнтру «Ланка» патрэбныя грошы, каб заплаціць за арэнду на наступны месяц. Калі вы жадаеце дапамагчы, зрабіць гэта можна па спасылцы, ці звяжыцеся з цэнтрам наконт дапамогі ў фэйсбуку ці інстаграме.
«З сістэмы часта выпадаюць людзі, якія не маюць украінскага грамадзянства, тым больш, калі ў іх ужо скончыўся кантракт з УСУ»

Таццяна трапіла ва Украіну ўжо пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. У красавіку 2022-га жанчына адрадзіла на ўкраінскай глебе праваабарончую арганізацыю «Звяно», якую за тры месяцы да таго ліквідавалі беларускія ўлады («звяно» па-ўкраінску гучыць як «ланка»).

«Звяно» ладзіла гуманітарную дапамогу для бальніц — і цывільных, і вайсковых, пастаўлялі VAC-апараты для лячэння ран і расходнікі для іх. А таксама арганізоўвала фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы»: дэманстравалі ва Украіне афлайн беларускія стужкі, а для беларусаў анлайн — украінскія.

Але хацелася большага. Таццяна ездзіла ў розныя гарады, каб развезці расходнікі для VAC-апаратаў, бачыла ў бальніцах шмат ваяроў і заўважала, якія ў іх траўмы:

«Было разуменне, што ідзе поўнамаштабная вайна — вялікая, вельмі траўмуючая з’ява, у якой ахвярамі робяцца тысячы людзей. У такой сітуацыі дзяржаўная сістэма дапамогі не можа хутка перабудавацца і пакрыць усе новыя патрэбы грамадства. Ніхто не рыхтаваў загадзя шпіталі, дзе б займаліся дапамогай параненым цывільным і вайсковым.
Павялічыць
Таццяна Гацура-Яворская. Фота: Яўген Атцецкі

Пры гэтым украінцы няблага даюць рады гэтаму выкліку, стараюцца даваць ваярам лячэнне і рэабілітацыю добрага ўзроўню. З таго, што я бачыла, не магу сказаць, што гэта поўная катастрофа, але сістэма ўсё роўна не можа з усім справіцца. Таксама з яе часта выпадаюць людзі, якія не маюць украінскага грамадзянства, тым больш калі ў іх ужо скончыўся кантракт з УСУ. Для іх не застаецца магчымасці бясплатна атрымліваць ад дзяржавы рэабілітацыю і медычную дапамогу».

Таццяна тлумачыць, што ва Украіне працуе багата прыватных клінік, якія гатовыя дапамагчы любому ваяру — і чалавеку, які ўжо не мае кантракту з УСУ, і іншаземцу. Хопіць пасведчання ўдзельніка баявых дзеянняў, каб цябе там прынялі. Медыкі бязвыплатна дапамагаюць і некаторым кліентам «Ланкі»: напрыклад, цэнтр супрацоўнічаў з лекарамі інстытутаў уралогіі і гастраэнтэралогіі.

«Грамадства не можа ўвесь час быць на эмацыйным піку. У 2022-м былі адны настроі, у 2023-м – іншыя, цяпер яны зноў памяняліся. Два гады таму шмат якія прыватныя медцэнтры маглі нешта зрабіць бясплатна для ўдзельнікаў баявых дзеянняў, пасля — са зніжкай 50%, а потым са зніжкай 10%. Проста такіх пацыентаў робіцца ўсё больш і больш, і, магчыма, ёсць пытанне ў медыкаў, чаму дзяржаўная сістэма не робіць гэтую працу.

Але сказала б, што сацыяльная адказнасць у той сферы, дзе я працую, праяўляецца і ў 2023-м, і ў 2024-м годзе», — кажа Таццяна.
«Мы імкнемся на нейкі час стаць сям’ёй для людзей, якія да нас трапляюць»

Што такое «Ланка»?

«Калі б адным словам, я б назвала гэта домам, сям’ёй. Большасць тых, хто да нас трапляе, — іншаземцы, звычайна ў іх няма родных ва Украіне, няма сацыяльных сувязяў, яны не маюць глебы пад нагамі. Уявіце, быццам вы захварэлі на цяжкі грып — думаю, у любога чалавека быў падобны досвед. І пры гэтым вы адзін, каля вас няма сяброў ці сям’і, якія маглі б вам дапамагчы, пакарміць вас ці схадзіць па лекі.
Павялічыць
Таццяна з адным з кліентаў. Фота: Рэабілітацыйны цэнтр ЛАНКА / Facebook

Мы імкнёмся для людзей, якія да нас трапляюць, на нейкі час проста стаць такой сям’ёй, якая пра іх паклапоціцца, падумае, да якіх спецыялістаў ім трэба схадзіць, і адвязе іх туды, набудзе ўсё патрэбнае. Ты проста трапляеш у месца, дзе можаш расслабіцца і зразумець, што ты не адзін. Або чалавеку трэба распрацаваць руку пасля ранення, або яму трэба апамятацца і падумаць пра будучыню, або чалавеку трэба неяк справіцца з панічнымі атакамі — на гэты перыяд ён проста знаходзіцца ў месцы, якое, як мы імкнёмся, ён мог бы адчуваць домам», — расказвае Таццяна.

Цэнтр месціцца ў адной з вёсак Кіеўскай вобласці, для яго арандуюць вялікі дом. Адначасова ў «Ланцы» могуць праходзіць рэабілітацыю дзевяць ваяроў, і па стане на ліпень 2024-га праз цэнтр прайшла амаль рота ваяроў — 46 кліентаў, з іх 26 беларусаў. У цэнтры жывуць камунай: там няма нанятых прыбіральшчыкаў, і кліенты самі гатуюць ежу і прыбіраюць дом.

Тое, як ваяры праводзяць час у «Ланцы», залежыць ад кожнага выпадку, тлумачыць Таццяна. Напрыклад, чалавеку трэба вырашыць медычныя праблемы, тады цэнтр дапамагае яму з гэтым. У іншага чалавека можа быць мэта паправіць сваё псіхічнае здароўе, тады ён працуе з псіхолагам, з псіхіятрам. Хтосьці, можа, звольніўся з войска і не мае куды падацца, чакае візу ў іншую краіну. У такіх выпадках «Ланка» таксама прымае чалавека, і ў час, які ён мае, ваяр можа прайсці пэўныя працэдуры, масаж, арт-тэрапію.

Праваабаронца называе місіяй «Ланкі» дапамогу ваярам, якія выпалі з сістэмы. Адпачынкі ў вайскоўцаў часта складаюць 10 дзён, таму гэта ніжняя мяжа часу для знаходжання ў цэнтры. Верхняя мяжа — два месяцы, але ў гісторыі цэнтра былі доўгажыхары, якія жылі там па тры-чатыры месяцы.

Галоўнае — скончыць справу рэабілітацыі, а для гэтага можа спатрэбіцца розны час.
«Усе нашы кліенты — гэта людзі, якія рызыкавалі самым каштоўным, каб Украіна была вольнай»

Таццяна кажа, што самае цяжкае ў яе працы — шукаць грошы:

«У нас ёсць украінскія партнёры, мы працуем з дыягнастычным цэнтрам у Кіеве і можам там рабіць бясплатна шмат якую дыягностыку для нашых кліентаў. Ёсць украінская арганізацыя «Волонтерська сотня», якая нас падтрымлівае грашыма, у тым ліку з медычнымі выдаткамі на кліентаў. Гэтае партнёрства з украінцамі прыйшло таксама праз беларусаў — [актывістка] Юля Гарачая працавала з заснавальніцай гэтага фонду да поўнамаштабнай вайны і распавяла пра нас украінцам, якія цяпер фінансава нас падтрымліваюць.
Павялічыць
У адным з пакояў «Ланкі». Цэнтр не публікуе фоты будынка дзеля бяспекі. Фота: Рэабілітацыйны цэнтр ЛАНКА / Facebook

Але ўсё роўна ў нас не было ні аднаго месяца, у якім мы б не перажывалі, што не збяром грошы і не заплацім арэнду. Былі выпадкі, калі мы затрымлівалі аплату арэнды, прасілі ў гаспадароў аплаціць толькі палову, а ў наступны месяц пагасіць даўгі».

Калі «Ланка» толькі ўзнікла, цэнтру трэба было збіраць 5 тысяч еўра штомесяц, каб працаваць. Сёння ўстанова мае шмат партнёрстваў, таму для стабільнай працы дастаткова збіраць 2 тысячы еўра штомесяц. Калі будзе больш, гэта дасць яшчэ больш магчымасцяў.

Таццяна тлумачыць, што было б прасцей, калі б не трэба было выдаткоўваць на пошук грошай сілы, якія не заўжды застаюцца. Тым больш што ёсць кірункі працы, якімі таксама хацелася б заняцца:

«Вярхоўная рада нядаўна прыняла закон пра атрыманне ДНЖ, ПДЖ і грамадзянства для добраахвотнікаў-іншаземцаў. І цяпер мы атрымалі ўжо сем запытаў ад ваяроў з розных краін, каб мы дапамаглі ім разабрацца з гэтым і атрымаць ДНЖ ці грамадзянства.

Рэабцэнтр — гэта не толькі медычная і псіхалагічная дапамога, а таксама і дапамога ў рэсацыялізацыі. Легалізацыя — гэта і ёсць сацыялізацыя: калі ў чалавека ёсць ДНЖ, ПДЖ ці грамадзянства, ён можа карыстацца дзяржаўнымі паслугамі і рэсурсамі. Ёсць вялікі сэнс у тым, каб дапамагаць людзям гэта атрымліваць. У нас невялікая каманда, а ёсць шмат кірункаў, з якімі можна працаваць».

Цяпер «Ланка» атрымлівае данатамі трохі больш за 500 даляраў штомесяц, а трэба 2 тысячы еўра. Калі не хапае грошай, цэнтр або прымае менш кліентаў, або адкладае на час пэўныя кірункі працы, як з цяперашнімі запытамі па легалізацыі. «Ланцы» і цяпер трэба хутка вырашаць фінансавае пытанне — да 10 верасня цэнтр мусіць заплаціць за арэнду на наступны месяц.

Перад развітаннем Таццяна падкрэслівае, што яе рэабцэнтр — унікальная з’ява:

«Ланка» — гэта паспяховы ўкраінска-беларускі праект. Мне падаецца, гэта важна і для ўкраінцаў, і для беларусаў. У гэтым праекце працуюць разам людзі з гэтых двух народаў, цяпер ужо яго і фінансуюць разам беларусы і ўкраінцы. Дапамагаем мы ўсім, хто да нас звяртаецца. Але ўсе нашы кліенты — гэта людзі, якія рызыкавалі самым каштоўным, каб Украіна была вольнай.

Што б ні здарылася, вельмі важна, што гэты праект ужо адбыўся. З намі з задавальненнем супрацоўнічаюць і ўкраінскія дзяржаўныя клінікі, і прыватныя клінікі, і НДА, дый рэпутацыя беларусаў паляпшаецца.

Вельмі цешыць, калі ўмоўны грузін-добраахвотнік кажа знаёмаму пабраціму, у якога праблемы са здароўем: табе трэба да беларусаў, у «Ланку», там табе дапамогуць».Цэнтру «Ланка» патрэбныя грошы, каб заплаціць за арэнду на наступны месяц. Калі вы жадаеце дапамагчы, зрабіць гэта можна па спасылцы, ці звяжыцеся з цэнтрам наконт дапамогі ў фэйсбуку ці інстаграме.

Вельмі цешыць, калі ўмоўны грузін-добраахвотнік кажа знаёмаму пабраціму, у якога праблемы са здароўем: табе трэба да беларусаў, у «Ланку», там табе дапамогуць».

Немає коментарів:

Дописати коментар

Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. У беларускіх турмах утрымліваецца 38 людзей Слова 15 лістапада адзначаецца Міжн...