середа, 3 травня 2023 р.

Украіна стала хаваць ад саюзнікаў дэталі будучага контрнаступу

Украіна хавае ад сваіх саюзнікаў дэталі будучага вясновага контрнаступу, спрабуючы прадухіліць уцечку тайнай інфармацыі, якая можа нашкодзіць наступальнай аперацыі.

Еўрапейскія чыноўнікі распавялі, што з-за ўцечкі тайных дакументаў ЗША – Кіеў устрымліваецца ад азнаямлення з інфармацыяй пра контрнаступ. У прыватнасці, украінскія калегі не дзеляцца з імі інфармацыяй аб тэрмінах, аб тым, дзе і колькі войскаў плануецца перакінуць на пазіцыі для правядзення контрнаступлення. «Хоць Украіна, верагодна, усё яшчэ дзеліцца некаторымі базавымі разведвальнымі данымі з ЗША ды іншымі еўрапейскімі краінамі, якія падтрымлівалі яе зброяй на працягу мінулага года, чыноўнікі ўнутры краіны працуюць над тым, каб прадухіліць шырокае распаўсюджванне дэталяў, звязаных з планаваннем баявых дзеянняў», — паведамілі крыніцы. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/ukraina-stala-khavats-ad-sayuznikau-det/

Немає коментарів:

Дописати коментар

Продається приватний будинок в м.Бережани

Продається приватний будинок в м.Бережани Вул.Хатки 114 За детальною інформацією звертайтесь за телефоном: 0978909410 0675287931 Oleksandra ...