пʼятниця, 15 листопада 2024 р.

Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. У беларускіх турмах утрымліваецца 38 людзей Слова
15 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка ў няволі. У 1981 годзе гэты дзень быў абвешчаны Міжнародным ПЭН-клубам у падтрымку пісьменнікаў, якія знаходзяцца за кратамі.
Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб прыцягнуць увагу да несправядлівага зняволення пісьменнікаў і пісьменніц у розных краінах.
Паводле падлікаў Беларускага ПЭНа, цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца як мінімум 38 людзей Слова. Агулам яны асуджаныя да 238 гадоў пазбаўлення і абмежавання волі.
Узгадваем літаратараў, якія ўтрымліваюцца ў турмах за адкрытае выказванне свайго меркавання і грамадска-палітычнай пазіцыі.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/116706

Немає коментарів:

Дописати коментар

Дивна заява кінематографістів

З приводу мовного скандалу у публічному просторі. Коментар Національної спілки кінематографістів України. Стався прикрий інцидент. 9 січня, ...